Міжнародная выстава AGRO Food DRINK TECH EXPO 2025!
З 28 па 29 лістапада ў г.Тбілісі прайшла выстава AGRO FOOD DRINK TECH EXPO 2025, у якой прымала ўдзел ААТ "Баранавіцкая птушкафабрыка". Гэта падзея ўваходзіць у тройку найбуйнейшых выставачных мерапрыемстваў рэгіёну Каўказа ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання.
Урачыстае адкрыццё беларускай нацыянальнай экспазіцыі прайшло з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Грузіі Мікалая Рагашчука.
Спецыялісты ААТ "Баранавіцкая птушкафабрыка" на сваім стэндзе правялі прэзентацыю асартыменту выпускаемай прадукцыі для патэнцыйных партнёраў і экспертаў харчовай прамысловасці. Мы імкнемся ўмацаваць дзелавыя сувязі і асвоіць новыя рынкі збыту.









