Важная сустрэча ў рамках "Бацькоўскага ўніверсітэта"
Сёння на нашым прадпрыемстве адбылася вельмі актуальная і жыццёва важная сустрэча. Нас наведалі паважаныя спецыялісты з УА Русінаўская СШ:
- Жылінская Аксана Лявонцьеўна-педагог сацыяльны
- Арцыменя Юлія Аляксандраўна-педагог-псіхолаг
Тэма гутаркі была прысвечана адной з самых вострых і значных праблем сучаснасці: "палавая недатыкальнасць непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за жыццё, здароўе і бяспеку дзіцяці".
У ходзе мерапрыемства былі ўзняты ключавыя пытанні, якія тычацца абароны правоў дзяцей, фарміравання бяспечнага асяроддзя і ролі бацькоў у гэтым працэсе. Спецыялісты падзяліліся каштоўнымі парадамі і рэкамендацыямі, адказалі на пытанні ўдзельнікаў.
Выказваем шчырую падзяку Аксане Лявонцьеўне і Юліі Аляксандраўне за прафесіяналізм, адкрытасць і гатоўнасць дзяліцца такімі важнымі ведамі.
Нагадваем, што бяспека нашых дзяцей - наш галоўны прыярытэт і агульная адказнасць.