У засеках-100 тысяч тон. У раёне ўшаноўвалі баранавіцкіх хлебаробаў
Прыгожымі песнямі, падарункамі, пышнымі караваямі ўшаноўвалі на палях сельгаспрадпрыемства «Сталовічыагра» баранавіцкіх хлебаробаў, якія 10 жніўня дасягнулі важнай мяжы – 100 тысяч тон збожжа і зернебабовых. У госці да земляробаў прыехаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Шчупленкаў, кіраўнік Баранавіцкага раёна Раман Жук.