Трэніроўка, прымеркаваная да Сусветнага дня грамадзянскай абароны
На ААТ "Баранавіцкая птушкафабрыка" прайшла трэніроўка, прымеркаваная да Сусветнага дня грамадзянскай абароны.
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце, супрацоўнікі прадпрыемства азнаёміліся з дзеяннямі ва ўмовах надзвычайных сітуацый і сігналамі грамадзянскай абароны. Трэніроўка праводзілася ў адпаведнасці з п.17.7 арганізацыйна - метадычных указанняў па падрыхтоўцы органаў кіравання і сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны на 2026 год, зацверджаных Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, а таксама ў адпаведнасці з даручэннем намесніка Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 24 лютага 2026 года.
Мэтай мерапрыемства стала павышэнне ўзроўню гатоўнасці супрацоўнікаў да дзеянняў у экстранных сітуацыях, умацаванне ведаў асноў бяспекі жыццядзейнасці, што спрыяе фарміраванню культуры бяспекі і гатоўнасці да дзеянняў ва ўмовах магчымых надзвычайных сітуацый.
ААТ "Баранавіцкая птушкафабрыка" працягвае актыўна працаваць над павышэннем ўзроўню бяспекі на вытворчасці і гатоўнасцю свайго калектыву да дзеянняў у любых абставінах.









