Спартакіяда работнікаў прафсаюза АПК
Фітбол, эстафета, рыбная лоўля: у Баранавіцкім раёне прашла спартакіяда работнікаў прафсаюза АПК
Раённая спартакіяда прафсаюзных кадраў і актыву аграпрамысловага комплексу, прысвечаная Дню народнага адзінства, сабрала аматараў актыўнага адпачынку 19 і 20 верасня на турбазе «Лясное возера».
За званне лепшых змагаліся 11 каманд: птушкафабрыкі «Дружба», Баранавіцкай птушкафабрыкі, агракамбіната «Мір», «Крошына», «Баранавічхлебапрадукта», «Баранавічыпрамбурвода», райаграсэрвіса, Баранавіцкага камбіната харчовых прадуктаў, райветстанцыі і райветлабараторыі, «Грыбны краіны», «Парку жывёл».
Спаборніцтвы праходзілі па дартсе, пляжным фітболе, корнхоллу, перацягванні ліны, рыбнай лоўлі, спартыўнай эстафеце і шмат чаму іншаму.
Першае месца заваявала каманда «Баранавічхлебапрадукта», другое заняла Баранавіцкая птушкафабрыка, трэцяе - у каманды птушкафабрыкі «Дружба». За волю да перамогі адзначана каманда агракамбіната «Мір».